Гаворка ідзе пра магчымасць удзельнічаць у эўхарыстычных урачыстасцях і іншых малітвах, якія прадстаўнікі розных супольнасцей праводзяць у гэтыя дні ў папскіх базіліках. У прыватнасці, у панядзелак, 12 траўня 2025 г., пасля Боскай Літургіі ў эфіопскім абрадзе, якую раніцай у базіліцы Святога Пятра адслужылі прадстаўнікі Эфіопскай і Эрытрэйскай Каталіцкіх Цэркваў, у базіліцы Найсвяцейшай Марыі а 13:00 адбылася Боская Літургія ў армянскім абрадзе, якую адслужылі прадстаўнікі Армянскай Каталіцкай Царквы. Пасля яе, там жа, а 15:00, сваю Боскую Літургію адслужылі прадстаўнікі Копцкай Каталіцкай Царквы.
У аўторак, 13 траўня, а 13:00 у базіліцы Святога Пятра адбудзецца Боская Літургія ва ўсходне-сірыйскім абрадзе. Яе будуць служыць прадстаўнікі Халдэйскай і Сіра-Малабарскай Каталіцкіх Цэркваў. А 18:45 у базіліцы Святой Марыі можна будзе памаліцца Вячэрню ў заходне-сірыйскім абрадзе, якую правядуць Сіра-Каталіцкая, Мараніцкая і Сіра-Маланкарская Цэрквы. А ў 21:00 на плошчы перад гэтай базілікай прагучыць Акафіст, за які адказныя Папскія Калегіі, дзе ёсць студэнты візантыйскага абраду.
У сераду, 14 траўня, у базіліцы Святога Пятра адбудзецца Боская Літургія св. Яна Залатавуста, якую будуць служыць цэрквы візантыйскай традыцыі. У гэты ж дзень раніцай у зале Паўла VI у Ватыкане адбудзецца сустрэча вернікаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з Папам Львом XIV.