ХРЫСЦІЯНСТВА І ЛІТАРАТУРА: БОГ У ТВОРАХ АДАМА БАБАРЭКІ Айцец Андрэй Крот працягвае даследаваць рэлі…

ХРЫСЦІЯНСТВА І ЛІТАРАТУРА: БОГ У ТВОРАХ АДАМА БАБАРЭКІ

Айцец Андрэй Крот працягвае даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці Адама Бабарэкі. Нягледзячы на атэістычныя погляды літаратурнага крытыка, у яго працах часта сустракаюцца выразы з упамінаннем Бога: “хавай Божа”, “паглядзіце ў святога”, “дальбог”, нават згадкі пра Алаха.

У апавяданні “Зьмітрова вяселле” Бабарэка паказвае барацьбу савецкай улады з царкоўнымі абрадамі ў 1920-я гады, калі маладыя пары адмаўляліся ад вянчання на карысць дзяржаўнай рэгістрацыі шлюбу. Гэта выклікала супрацьстаянне паміж старэйшым пакаленнем і моладдзю, якая паступова адыходзіла ад традыцый.

Такія згадкі – яскравае сведчанне, наколькі глыбока хрысціянства ўвайшло ў культуру і мову беларусаў, нават у перыяд атэістычнай прапаганды.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #беларускаялітаратура #АдамБабарэка #хрысціянства #савецкаяэпоха #беларускаямова