Падчас выступленьня ў Афінскім музеі Патрыярх Канстанцінопальскі выказаў спадзяваньне на тое, што р…

Падчас выступленьня ў Афінскім музеі Патрыярх Канстанцінопальскі выказаў спадзяваньне на тое, што разам з новым Папам Рымскім Львом XIV зможа працягнуць справу праваслаўна-каталіцкага збліжэньня.

Выбар імя новага Папы Барталамей I расцаніў як станоўчы знак. Пра гэта ён заявіў 8 траўня 2025 году падчас мерапрыемства ў Афінскім музеі. Ганаровы зьверхнік праваслаўных хрысьціянаў ва ўсім сьвеце адзначыў, што папярэднік новага Пантыфіка – Леў XIII, які займаў Пятроў Пасад з 1878 па 1903 год, вядомы сваім укладам у разьвіцьцё сацыяльнага вучэньня і грамадзкую дзейнасьць Царквы.

Праваслаўны першаярарх спадзяецца таксама, што зможа праз два тыдні разам з новым Папам Рымскім адзначыць важную экуменічную падзею ў гісторыі хрысьціянства – 1700-годдзе Нікейскага Сабору.

https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2025-05/partryjarh-bartlamej-ekumenicny-dyjaloh.html

Барталамей I: імя Льва XIV – добры знак для экуменізму – Vatican News

Падчас выступлення ў Афінскім музеі Патрыярх Канстантынопальскі выказаў спадзяванне на тое, што зможа працягнуць справу праваслаўна-каталіцкага …