Пра некаторыя прыярытэты новага Папы Рымскага Льва XIV – амерыканска-перуанскага кардынала Роберта Ф…

Пра некаторыя прыярытэты новага Папы Рымскага Льва XIV – амерыканска-перуанскага кардынала Роберта Фрэнсіса Прэвоста:

Цытуючы словы Папы Францішка, ён падкрэсьліваў, што біскуп павінен быць блізкім да Бога, іншых біскупаў, сьвятароў і Божага народу, не ізалявацца ў біскупскім палацы, задавальняючыся пэўным сацыяльным статусам і пазіцыяй у Царкве. Біскупы пакліканы самі сьведчыць пра сваю блізкасьць з Богам і вучыць людзей пазнаваць Яго.

Кардынал Прэвост зьвяртаў увагу таксама на пакліканьне пастыраў спрыяць еднасьці ў Царкве і еднасьці з Папам, бо падзелы – гэта «балючая рана на целе Царквы, яны ні ў чым не дапамагаюць».

Ярарх прыхільна ставіўся да ўключэньня членаў Божага народу ў працэс абраньня кандыдатаў на пасаду біскупа.

Пры прыняцьці рашэньняў «неабходна перайсьці ад досьведу, калі ўлады гавораць, а ўсе выконваюць, да досьведу Царквы, якая належна цэніць харызматы, дары, служэньні, што існуюць у Царкве», – падкрэсьліваў ён.

Ярарх лічыць, што неабходна большая братэрская дапамога паміж памеснымі Цэрквамі: структуры ці інфраструктура, састарэлая ў багатых краінах, можа прыносіць карысьць людзям у бедных.

Архібіскуп Роберт Прэвост падкрэсьліваў важнасьць блізкасьці пастыраў да ахвяр злоўжываньняў з боку духавенства. «Мы павінны быць празрыстымі і шчырымі, суправаджаць ахвяр і дапамагаць ім, бо ў адваротным выпадку раны не загояцца ніколі», – сьцьвярджаў ярарх.

Як прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў новы Папа адзначаў таксама каштоўнасьць перадачы евангельскага пасла ньня праз сацыяльныя СМІ і важнасьць належнай фармацыі пастыраў у гэтай сферы.

Больш гл. тут:
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2025-05/svedchyc-pra-prygazhosc-very-pryyarytety-novaga-papy.html

Сведчыць пра прыгажосць веры: прыярытэты новага Папы – Vatican News

У 2023 годзе арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, цяперашні Папа, а на той час нядаўна прызначаны прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў, даў інтэрв’ю …