Час: 10:00 па рымскім часе (11:00 беларускага часу)
Анлайн-трансляцыя: https://www.youtube.com/live/J6MqpK91bEA
Перад пачаткам сваёй інаўгурацыйнай Імшы ў 9:00 па рымскім часе (10:00 у Беларусі) Папа Леў XIV здзейсніць сваю першую паездку на папамабіле па плошчы Святога Пятра.
Пра сэнс гэтага богаслужэння:
Гэтае богаслужэнне падкрэслівае пераемнасць Сусветнага архірэя са святым апосталам Пятром і яго мучаніцтвам, аб чым сведчаць асаблівым чынам абрады ўскладання Папскага палія і ўручэння пярсцёнка рыбака. Ватыкан растлумачыў парадак правядзення мерапрыемства, значэнне яго абрадаў і сімвалаў у спецыяльным матэрыяле па спасылцы
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2025-05/pyarsczyonak-rybaka-i-palij-simvaly-pyatrovaga-sluzhennya-lva-xi.html
Па спасылцы можна спампаваць брашуру “Libretto della Celebrazione” з малітвамі і іншымі тэкстамі, падрыхтаваную для мерапрыемства Упраўленнем літургічных урачыстасцяў Апостальскай Сталіцы https://www.vatican.va/content/leo-xiv/it/events/event.dir.html/content/vaticanevents/it/2025/5/18/inizio-pontificato.html