Вячэрня ў Санта-Марыя-Маджорэ на заканчэнне другога дня Юбілею Усходніх ЦэркваўБольш за 500 вернікаў…

Вячэрня ў Санта-Марыя-Маджорэ на заканчэнне другога дня Юбілею Усходніх Цэркваў

Больш за 500 вернікаў сіра-заходніх Цэркваў прынялі ўдзел у набажэнстве паводле сіра-антыяхійскай традыцыі ў прысутнасці рэлігійных кіраўнікоў Сіра-Каталіцкай, Мараніцкай і Сіра-Маланкарскай Цэркваў.

Учора ўвечары была адслужаная Вячэрня паводле сіра-антыяхійскай традыцыі ў прысутнасці вернікаў Сіра-Каталіцкай Царквы, Мараніцкай Царквы і Сіра-Маланкарскай Царквы. Сумесна цэлебравалі Патрыярх Ігнацій Юсіф III Юнан і сіра-маланкарскі архібіскуп, кардынал Ісаак Кліміс Татункал, у прысутнасці кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

https://youtube.com/watch?v=XSIMm0QUTws&si=w0j5YDnBHVWLjWc0