Беларускі епіскапат на пахаваньні Папы Францішка прадстаўляюць архібіскуп Менска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі.
На заканчэньне апошняга разьвітаньня з памерлым Рымскім Архірэем Мельхіцкі грэка-каталіцкі Патрыярх Антыёхіі Юсэф Абсі разам з іншымі першаярархамі Ўсходніх Цэркваў прачытаў малітву на грэцкай мове.
На пахавальнай Імшы прысутнічаюць каля 160 афіцыйных дэлегацый з розных краінаў сьвету: вялікія ўрадавыя прадстаўніцтвы Аргенціны і Італіі, 12 дзеючых манархаў, 53 кіраўнікі дзяржаў, 2 спадчынныя прынцы, 15 прэм’ер-міністраў, 6 віцэ-прэзідэнтаў, 3 намесьнікі прэм’ер-міністра, 7 сьпікераў парламентаў, 14 міністраў замежных спраў, 9 старшыняў міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, Рады Еўропы і АБСЕ, а таксама міністры, паслы і іншыя госьці.
Разьвітацца з Папам Францішкам прыбылі прадстаўнікі розных хрысьціянскіх Цэркваў і іншых рэлігіяў, сярод якіх Патрыярх Канстанцінопальсікі Барталамей І, прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхату.