У нашай сённяшняй рубрыцы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць нас з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі.
Гэты савецкі літаратурны крытык і пісьменнік навучаўся ў свой час у духоўнай семінарыі, таму ведаў Святое Пісанне і праваслаўную традыцыю. У яго артыкулах і нататках мы сустракаем крылатыя выразы са Слова Божага ці алюзіі на біблейскія сюжэты. У асноўным яны гучаць у палемічных творах, у якіх Бабарэка вядзе дыскусіі з праціўнікамі літаратурнага аб’яднання “Узвышша” ды крытыкамі творчасці яго сябра паэта Язэпа Пушчы.
Аўтар заклікае нас да вывучэння беларускай культуры, якая нават у атэістычныя часы захоўвала сляды Божай прысутнасці.