25 красавіка
Свята святога Евангеліста Марка
Свята святога Евангеліста Марка
Адзін з чатырох евангелістаў, апостал з сямідзесяці. Па паходжанні яўрэй, яшчэ юнаком далучыўся да супольнасці вучняў Ісуса Хрыста, бо яго маці Марыя была адной з паслядоўніц Хрыста, і ў доме яе сям’і збіраліся веруючыя ў Яго (Дз 12:12).
Евангелле, якое носіць яго імя, у старажытнасці аднагалосна прызнавалася сапраўдным. Па выражэнню св. Гераніма, «пры ўкладанні гэтага Евангелля Пётр распавядаў, Марк пісаў».
Евангелле паводле Марка па ўсіх прыкметах было прызначана для хрысціян з язычнікаў і асабліва для рымскіх хрысціян, часам кажуць, што гэта – Евангелле катэхуменаў.
Св. Марк – заступнік егіпецкіх хрысціян, горада Венецыі і вострава Райхенаў (Германія), дзе захоўваецца частка мошчаў апостала.