НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.ВЯЛІКАЯ СЕРАДА.Сёння – Вялікая серада. Хрысціяне са смуткам узгадваюц…

НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА.

Сёння – Вялікая серада. Хрысціяне са смуткам узгадваюць рашэнне Юды Іскарыёта аб здрадзе свайму настаўніку за 30 срэбранікаў (Мц. 26:14-16).

Таксама ўзгадваецца грэшніца, якая, абмытая слязмі,памазала каштоўным алеем ногі Хрыста, падрыхтавала яго такім чынам да пахавання (Мц. 26:6-13).

… І сказаў вучням Сваім: вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы аддадзены будзе на распяцце. Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народу ў двор першасвятара, імем Каяфы, і вырашылі на Радзе ўзяць Ісуса хітрасцю і забіць; але казалі: толькі ня ў свята, каб ня сталася абурэння ў народзе.

Пасля гэтага, увайшоў сатана ў Юду (Лк. 22: 3) і пайшоў ён да першасвятароў «каб аддаць Яго ім. Яны ж, пачуўшы, узрадаваліся, і абяцалі даць яму срэбранікі. І ён шукаў, як бы ў зручны час аддаць яго”(Мк. 14:10-11).