Прыйдзіце са страхам на Тайную Вячэру, прымем з чыстымі душамі Хлеб і застанемся з Уладаром, каб бачыць, як Ён мые ногі вучням сваім. Будзем і мы рабіць таксама – дагаджаць адзін аднаму, мыць адзін аднаму ногі. Бо так загадаў Хрыстос вучням сваім. Але Юда, слуга і хлус, не паслухаў Яго.
(З канона ютрані Вялікага Чацвярга).
(З канона ютрані Вялікага Чацвярга).
1. Дарагія браты, дарагія сёстры! Сёння мы з вамі перажываем падзеі Вялікага Чацвярга. Святое Пісанне прадстаўляе перад нашымі духоўнымі вачыма два моцных вобразы: Ісус ўстанаўляе Еўхарыстыю і Ісус абмывае ногі сваім вучням. Насамрэч храналагічная паслядоўнасць гэтых падзей была адваротная, аднак, давайце прыгледзімся да іх сёння менавіта ў такім парадку.
××× Казанне а.Андрэя Буйніча на Вялікі Чацьвер: http://svjazep.org/index.php?newsid=3418