У сённяшнім выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці літаратара Адама Бабарэкі. Размова пойдзе пра тое, як крытык выкарыстоўваў хрысціянскія паняцці і тэрміны для апісання палемікі вакол творчасці Язэпа Пушчы.
Бабарэка зацята бароніць свайго сябра і паплечніка, часта выкарыстоўваючы словы з рэлігійнай сферы жыцця, такія як “смяротныя грахі”, “вобраз і падабенства” і іншыя. Паводле літаратуразнаўцы, Пушчу абвінавачваюць у “ерэтычнасці”, а пралетарскую ідэалогію ён называе “артадаксальнай”.
Падрабязней пра тое, якія выразы са Святога Пісання Адам Бабарэка выкарыстоўвае ў сваіх артыкулах – у гэтым выпуску.