У новым выпуску “Хрысціянства і літаратуры” айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя маты…

У новым выпуску “Хрысціянства і літаратуры” айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя матывы ў крытычных працах Адама Бабарэкі, прысвечаных творчасці Язэпа Пушчы. Асаблівая ўвага звяртаецца на верш “Мастак”, у якім гучыць лацінскае “Ave, Maria”. Гэты радок стаў падставай для абвінавачвання паэта ў схільнасці да містыцызму і рэлігійных матываў.

Адам Бабарэка ў сваёй крытыцы аспрэчваў гэтыя сцвярджэнні, падкрэсліваючы, што вобраз Марыі ў вершы хутчэй звязаны з мастацкім ідэалам прыгажосці, чым з рэлігійнымі перакананнямі. Ён паказваў, што Пушча ўжывае вядомыя вобразы не ў духоўным, а ў эстэтычным кантэксце.

Ці сапраўды верш “Мастак” можна лічыць містычным? Якія прыёмы выкарыстоўвае Бабарэка ў палеміцы з крытыкамі? Пра гэта ідзе гаворка ў нашай перадачы.