1 красавіка Памяць св. Марыі Егіпецкай З юнацтва Марыя (каля 435 – 522) жыла ў Александрыі і вяла р…

1 красавіка
Памяць св. Марыі Егіпецкай

З юнацтва Марыя (каля 435 – 522) жыла ў Александрыі і вяла разгульнае жыццё. Ёй было каля 30 гадоў, калі яна, працягваючы блудзіць, села на карабель, што вёз паломнікаў у Святую Зямлю. Апынуўшыся ў Ерусаліме, Марыя спрабавала ўвайсці ў Храм Гробу Гасподняга – і не змагла, утрыманая невядомай сілай. Тады яна ўзмалілася да Маці Божай: “Дай мне ўвайсці ў Храм Твайго Сына, і я пакіну свет распусты!” – потым Марыя Егіпецкая сышла ў пустыню, дзе ў пакаянні і малітве адна правяла амаль паўстагоддзя.

Гісторыя жыцця Марыі Егіпецкай натхніла св. Андрэя Крыцкага на напісанне Вялікага пакаяннага канону, якім моляцца ў візантыйскай традыцыі падчас Вялікага посту.

Шануецца як нябесная заступніца жанчын, якія каюцца.