Сёння, 14 сакавіка
Памяць св. Бенедыкта
Памяць св. Бенедыкта
Святога Бенедыкта Нурсійскага (каля 480 – 547) прынята лічыць Айцом заходняга манаства. Яго намаганнямі ўзнік і распаўсюдзіўся на Захадзе першы манаскі ордэн – бенедыктынцы, а складзены ім манаскі Устаў стаў для Захаду тым жа, чым Устаў Васіля Вялікага для Усходу.
Менавіта гэты святы надаў манаству форму і цвёрдую аснову, забяспечыў яго сапраўдны размах. Яму ж належыць знакаміты прынцып ora et labora («маліся і працуй») як дэвіз усяго манаскага служэння.
Папа Павел VI абвясціў святога Бенедыкта Заступнікам Еўропы з прычыны вялізнай ролі гэтага святога і манахаў заснаванага ім Ордэна ў станаўленні хрысціянскай цывілізацыі.