Яны не разважаюць пра тое, што любая недасканаласць падобная да алавянага грузіла, якое цягне ўніз; не даюць сабе справаздачу ў тым, што пачынаюць думаць чыста па-чалавечы і кіравацца ў сваіх дзеяннях выключна зямнымі матывамі; не ўсведамляюць і таго, што звычайна супраціўляюцца поклічу ласкі і дрэнна выкарыстоўваюць яго. Такім чынам душа губляе ззянне сваёй прыгажосці, і Бог усё больш аддаляецца ад яе. Паступова душа губляе агульныя падыходы з Богам, не бачыць у ім любячага і любленага Айца, якому гатовая аддацца з сыноўняй пяшчотай; нешта стала паміж ёю і Богам.
Так пачынаецца шлях «холаду». Мы можам прадэманстраваць нашую любоў да Бога і належным чынам адказаць на Яго ласку, толькі абвясціўшы кожнаму граху вайну да пераможнага канца. «Вельмі шкада, што ты не перажываеш аб сваіх дробных грахах! – Значыць, няма ў табе пакуль сапраўднага духоўнага жыцця».
(Францыска Карвахал, разважанні на Вялікі Пост у кнізе «У размовах з Богам»)