МАЛІТВА на час ВЯЛІКАГА ПОСТУ (Ахрэма Сірына): +++++Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, …

МАЛІТВА на час ВЯЛІКАГА ПОСТУ (Ахрэма Сірына): +++++Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон)
Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон)
Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін. (Зямны паклон)
Госпадзе, ачысьці мяне, грэшнага, і зьмілуйся нада мною (12 разоў, з малымі паклонамі).
Госпадзе і Ўладару жыцьця майго… (уся малітва, з зямным паклонам у канцы).