Памяць святых і баганосных айцоў, поснікаў і манахаў
Захаваўшы вобраз Божы непашкоджаным, вы наставілі розум ваш на змаганне са згубнымі пажаданнямі: мужна апанаваўшы вашую прыроду, вы падпарадкавалі горшае лепшаму, цела пакарылі духу. Дзеля гэтага вы, жыхары пустыні і падзвіжнікі, сталіся найвышэйшым прыкладам для манахаў і выдатным правілам дабрадзейнасцяў для ўсіх, што імкнуцца да Бога. Цяпер, прабываючы ў небе, быццам у чыстым люстры, бачыце Святую Тройцу, молячыся няспынна за тых, што з вераю і любоўю шануюць вас.
Сёння аддаём пашану вам, святыя манахі, айцы і настаўнікі: ад вас і мы навучыліся хадзіць па правых сцежках. Шчаслівыя вы, бо, паслужыўшы Хрысту і перамогшы варожую сілу, вы сталіся субяседнікамі анёлаў і спаўжыхарамі ўсіх святых і праведнікаў. З імі разам маліцеся Госпаду, каб Ён змілаваўся над намі.