У сённяшнім выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэліг…

У сённяшнім выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя матывы ў творчасці Адама Бабарэкі.

Нягледзячы на атэістычныя перакананні, Бабарэка актыўна ўжываў біблейскія вобразы і сімволіку ў сваіх творах. У артыкулах пра Алеся Дудара і літаратурнае аб’яднанне “Узвышша” Бабарэка адзначае ўплыў рэлігійных сімвалаў, такіх як скрыжалі, і іранічна ўжывае выразы з рэлігійнай сферы: праваслаўная вера і канон.

Праваслаўнай верай літаратуразнаўца называе перакананне, што літаратура павінна служыць ўмацаванню камуністычнай ідэалогіі. Некаторыя скептыкі крытыкавалі паэтаў літаратурнага аб’яднання “Узвышша” за тое, што яны адыходзяць ад гэтай “праваслаўнай веры” і ствараюць неідэалагізаваныя мастацкія творы.