НАША ВЕРА.РЭЛІГІЙНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА.ЛІДЧАНІН ЛЕАНІД ЛАЎРЭШ : НОВЫЯ ВЫДАННІ.Вынік шматгадовай працы,нов…

НАША ВЕРА.
РЭЛІГІЙНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА.

ЛІДЧАНІН ЛЕАНІД ЛАЎРЭШ : НОВЫЯ ВЫДАННІ.

Вынік шматгадовай працы,новая кніга:
Лаўрэш, Л. Л. Лаўрэш, Г. І. “Там, дзе спыніўся час… Лідскія гістарычныя некропалі” Л. Л. Лаўрэш, Г. І. Лаўрэш, 2024. – 222 с.

“500 гадоў царкве. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс”
Л. Л. Лаўрэш. – Гродна: “ЮрСаПрынт”, 2017. – 114 с.: іл.
https://pawet.net

Леанід Лявонцьевіч Ла‌ўрэш (нар.1 сакавіка 1963, Ліда) — беларускі пісьменнік і краязнавец, незалежны даследчык.

Распрацоўвае канфесійную гісторыю Лідчыны,аўтар артыкулаў пра асобныя прыходы, храмы і капліцы. Зрабіў уклад у царкоўнае краязнаўства. Першым у Беларусі, заняўся царкоўным краязнаўствам уніяцкай царквы.У кнізе «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» (2012) паказаў у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў царкоўна-рэлігійныя працэсы на Лідчыне ў XVI—XX ст., апісаў адбітак стварэння, дзейнасці і ліквідацыі ўніяцкай царквы ў Беларусі на гісторыі Лідчыны. Кніга заснавана на багатым факталагічным матэрыяле.