НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ КНІГІ СКАРЫНЫ.
ГІСТОРЫЯ КНІГІ СКАРЫНЫ.
5 снежня 1517 года — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Іісуса Сірахава.
Выданне пачынаецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушах даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2–4-м аркушах: «…Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасля ідзе тэкст 51 раздзела кнігі, а на апошняй старонцы — пасляслоўе.
Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі.