6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх – яно прыпад…

6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх – яно прыпадае на пятніцу. Вернікі БГКЦ ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы. З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар БГКЦ – архім. Сяргей (Гаек) удзяляе грэка-католікам у Беларусі агульную дыспенсу ад устрымання ад спажывання мясных страваў. =Хто карыстае з гэтай дыспенсы – павінен памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (і здзейсніць нейкі учынак міласэрнасці).