У сваёй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матыва…

У сваёй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі. Нягледзячы на атэістычныя перакананні, Бабарэка выкарыстоўвае хрысціянскія матывы ў сваіх артыкулах. Напрыклад, аналізуючы спадчыну Максіма Багдановіча, ён параўноўвае вобраз сялянскай дзяўчыны з дзіцём на руках, які сустракаецца ў паэзіі песняра, з Маці Божай.