Радасць свята Нараджэння Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ў гэтым годзе ў нашай любімай Бацькаўш…

Радасць свята Нараджэння Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ў гэтым годзе ў нашай любімай Бацькаўшчыне Беларусі змешвацца са смуткам, які перажываюць многія людзі – нашыя браты, сёстры, сябры, знаёмыя і незнаёмыя. Крыніцамі гэтага смутку ёсць эпідэмія хваробы Кавід-19 і крызісная грамадска-палітычная сітуацыя. Гэтыя дзве рэчы нясуць неспакой, няўпэўненасць, цярпенні і боль. І ў гэты час Cупольнасць нашай Царквы хоча быць побач з кожным церпячым чалавекам на Беларусі.
http://cssr.by/naviny/171-slova-apostalskaga-vizitatara-dlya-greka-katolikau-belarusi-na-bozhae-naradzhenne-2020-goda.html

Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на Божае Нараджэнне 2020 года