19 СНЕЖНЯ 2020 – молімся з св. ЯЗЭПАМ і з Папам ФРАНЦІШКАМ: За захаванне хрысціянскай прысутнасці на…

19 СНЕЖНЯ 2020 – молімся з св. ЯЗЭПАМ і з Папам ФРАНЦІШКАМ: За захаванне хрысціянскай прысутнасці на Блізкім Усходзе.
ДЗЕНЬ ІV (19 снежня):
=КАНДАК 4=
Суцішаючы буру сумніваў цнатлівага Язэпа, Анёл адкрыў тайну нараджэньня ад Беззаганнай Марыі Сына Божага, Збаўцы сьвету, кажучы: дасі імя Яму Ісус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў, і Яму пяем усе:
АЛІЛУЯ.
=ІКАС 4=
Ведаючы зь Пісаньня словы Госпада: вось Дзена зачне і народзіць Сына Эмануэля, паверыў Ты праведны Язэпе сказанаму Анёлам, і як запячатаную кнігу, у якой рукою Айца запісана Слова, прыняў Марыю ў дом свой, як слуга, служачы Беззаганнай са страхам і руплівасыцю. Дзеля гэтага ўсклікаем табе:
-Радуйся, бо ты сэрца прыклаў да пазнаньня закону Божага;
-Радуйся, бо ты адкрыў розум свой для прыняцьця тайнаў Божых;
-Радуйся, бо перад усімі ўдастоіўся ўбачыць вялікую тайну зьяўленьня Бога на зямлі;
-Радуйся, бо ты пазнаў, што прыйсьце Ягонае ёсьць дзеля збаўленьня людзей ад іхніх грахоў;
-Радуйся, бо бяз сумніву паверыў у тое, што табе было адкрыта;
-Радуйся, бо вераю ты апраўданы;
Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.