+23 снежня 2020 г. беларускія грэка-католікі ўзгадваюць 425 год Берасцейскай уніі
+425 год таму – 23 снежня 1595 г. у Рыме прадстаўнікі епіскапату праваслаўнай Кіева-літоўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхата біскуп Іпацій Пацей і біскуп Кірыла Цярлецкі былі прыняты ў святочнай атмасферы Папам Кліментам VIII. Перад ім яны склалі ўрачыстае Вызнанне веры і прысягнулі Папу Рымскаму, за сябе і за іншых, на вечнае злучэнне Усходняй Царквы Рэчы Паспалітай з Каталіцкай Царквой пад уладай Апостальскага Пасаду ў Рыме.
У той жа дзень Папа выдаў булу Magnus Dominus et laudabilis nimis, якой зацвердзіў унію Рускай Царквы з Паўсюднай Царквой.
Унія была прынята і абвяшчаная 6-8 (16-18) кастрычніка 1596 г. на Сінодзе ў Берасці.
++23 снежня 2020 г. у Беларускай Грэка-каталіцкай Царкве – гэта дзень падзячнай малітвы.
У Мінску падзячная Боская Літургія служыцца ў храме Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) – у 18:30.