23 снежня 2020 г.- з св. Язэпам молімся за Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву.
+425 год таму – 23 снежня 1595 г. у Рыме Папа Клімент VIII выдаў булу “Magnus Dominus et laudabilis nimis”, якой зацвердзіў з’яднанне Рускай Царквы з Паўсюднай Царквой.
ДЗЕНЬ VІІI (23 снежня):
=КАНДАК 8=
Дзіўныя цуды бачыў ты, Язэпе: спаўненьне прароцтва пра нараджэньне Бога ў целе ад Дзевы Марыі і спавітае Дзіцятка ў яслях; Анёлаў хваласьпеў і абрэзаньне цялеснае; мудрацоў з Усходу пакланеньне з дарамі; уцёкі ў Яrinет ад шаленства Ірада; збаўленьне ўсіх людзей і Сьвятло для ўсіх народаў, паводле слова Сымонавага, прабітае сэрца Маці. Ты пазнаў праўдзівага Бога і праўдзівага чалавека, дзеля гэтага ўсяго ўсклікнуў:
АЛІЛУЯ.
=ІКАС 8=
Усяго сябе аддаў ты Богу, Які праз Анёла паклікаў Сына свайго з Яriпту, паступіў ты па волі Яго і разам з Ісусам і Маці Ягонай пасяліўся ты ў Назарэце, каб споўнілася слова прарокаў, што названы Ён будзе Назарэем. Таму і мы табе, як вернаму слузе Божаму, сыпяваем:
-Радуйся, спаўпамочнік Божай волі;
-Радуйся, саўдзельнік Божага сьветаўладкаваньня;
-Радуйся, блізкі суразмоўца Анёлаў;
-Радуйся, бо табе, які на зямлі, тайны нябесныя адкрытыя;
-Радуйся, бо ты чуў прарокаў прадказаньні аб Ісусе;
-Радуйся, бо ты ўсё богабойна ў сэрцы захаваў і не адкрыў нікому;
Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.