24 снежня 2020 г.- з св. Язэпам сустракаем Нованароджанага Збаўцу свету.
+У міжканфесійным братэрстве молімся за Беларусь+
ДЗЕНЬ IX (24 снежня):
=КАНДАК 9=
Перад Імем Ісуса схіляецца кожнае калена і на зямлі, і на небе, і пад зямлёю, але табе, цудоўны Язэпе, Ісус скараўся, як айцу. Мы такой Боскай спагадлівасьці да цябе дзівімся і клічам Яму:
АЛІЛУЯ.
=ІКАС 9=
Шматслоўныя красамоўцы ня ў змозе дастойна ўславіць цябе, праведны Язэпе: Маці Божая, Уладарка неба і зямлі, называе цябе панам сваім, уцелаўлёны Сын Божы кліча цябе айцом, і дом твой на зямлі зьмяшчае сьвятыню нябесную, бо жыве ў ім Уладар неба і зямлі. Таму мы пакорна пяем табе:
-Радуйся, бо ты абраньнік Божы і ахаронца ківоту сьвятыні нябеснае;
-Радуйся, бо ты цудоўны апякун, і ў доме тваім жыве Творца неба і зямлі;
-Радуйся, карміцель і клапатлівы служка Дзіцятка Ісуса, Які як Бог прыводзіць да быцьця ўсё тварэньне і дбае пра увесь сьвет бачны і нябачны;
-Радуйся, бо ты на зямлі ўдастоіўся бачыць Сына Божага, трымаць Яго на руках і цалаваць Яго;
-Радуйся, бо ты і пасьля адыходу на вышыні ў сьвятле аблічча Яго, Уладара славы, радуешся і заўсёды праслаўляеш Яго з Айцом і Сьвятым Духам;
=Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступник душаў нашых.