З Новым годам, з шчасцем новым! Дай жа божа, гэты год, Каб успомніў шчырым словам Працавіты ўвесь на…

З Новым годам, з шчасцем новым! 
Дай жа божа, гэты год, 
Каб успомніў шчырым словам 
Працавіты ўвесь народ! 

Каб больш слёзы не ліліся, 
Каб не падаў чалавек, 
Каб астрогі запярліся 
Ад людзей на вечны век; 

Каб казалі, што хацелі, 
Каб не гнулісь, як цяпер, 
Каб са страхам не глядзелі 
На урадніцкі каўнер; 

Каб пабольшала нам доля, 
Каб разросся вузкі луг, 
Каб спявалі песні волі, 
Дзержучы жалезны плуг. 

Дай бог шчасця вам і долі 
Усім, хто слёзы праліваў, 
Хто ў бедным, родным полі 
Зерне праўды засяваў!

Якуб Колас “Новы год”