1 студзеня – Абрэзанне ГасподняеЗакон Майсея загадваў, каб кожнае нованароджанае дзіця мужчынскага п…

1 студзеня – Абрэзанне Гасподняе

Закон Майсея загадваў, каб кожнае нованароджанае дзіця мужчынскага полу было абрэзанае на восьмы дзень на знак саюзу між Богам і Абрагамам і ягонымі нашчадкамі. Хрыстос прыйшоў на зямлю не разбурыць, а споўніць Закон (гл. Мц 5:17), і таму на восьмы дзень быў выкананы над Ім законны абрад. У богаслужэбных тэкстах гэтага дня гаворыцца: “Творца Закону споўніў Закон і ўсё, што прадказалі прарокі пра Яго”. У той самы час Яму было дадзенае імя “Ісус”, што значыць “Бог збаўляе”, згодна з аб’яўленнем анёла перад Ягоным зачаццем (Лк 1:31, таксама 2:21).

Ты, Ісусе, які сядзіш на вогненным пасадзе з Айцом спрадвечным і Боскім Духам Тваім, захацеў дабравольна нарадзіцца ад Чыстае Дзевы, Маці Твае, і, як чалавек, быць абрэзаным на восьмы дзень. Слава добрай волі Тваёй, слава провіду Твайму, слава Тваёй спагадлівасці, адзіны Чалавекалюбча.