+2 студзеня 2021 – 75 год ад МУЧАНІЦКАЙ СМЕРЦІ Слугі Божага Архімандрыта ФАБІЯНА АБРАНТОВІЧА, які 2 …

+2 студзеня 2021 – 75 год ад МУЧАНІЦКАЙ СМЕРЦІ Слугі Божага Архімандрыта ФАБІЯНА АБРАНТОВІЧА, які 2 студзеня 1946 г. памёр ад катаванняў у Бутырскай турме ў Маскве. (Месца пахавання невядомае). =Фабіян Абрантовіч (нарадзіўся 14 верасня 1884, засценак Вераскоўшчына, Навагрудскі павет). Скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу; пасля яе заканчэння паступіў у Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Рукапакладзены ў святары 9.11.1908. Працягваў вучобу ў Каталіцкім універсітэце ў г. Лёвен (1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі.
=З 1926 г. – у ордэне Айцоў Марыянаў у Друі. У 1929-1938 гг. узначальваў Каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Харбіне ў Маньчжурыі.
+У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі і больш за 5 гадоў правёў у зняволенні. Замучаны за веру ў Хрыста ды вернасць Каталіцкай Царкве. +Працягваецца кананічны прыцэс яго беатыфікацыі