27 снежня 2020 г.- свята Праведнага Язэпа, Абручніка Багародзіцы+Молімся за Беларускую Грэка-Каталіц…

27 снежня 2020 г.- свята Праведнага Язэпа, Абручніка Багародзіцы
+Молімся за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву+
ДЗЕНЬ XІІ (27 снежня):
=КАНДАК 12=
Ты бачыў, як Юнак Ісус сталеў мудрасьцю і гадамі і ласкаю ў Бога і людзей, усё захаваў ты ў сэрцы сваім, Як верны слуга давераны яму скарб, аж да дня, калі ўсе верныя пачалі пяяць Яму, як Богу і Збаўцы сьвету:
Алілуя.
=IКАС 12=
Апяваючы высілкі і подзьвiгi твае, славім і блаславёнае ўсьпеньне твае: бо на руках Бога Слова і Maці Ягонай соладка супачыў ты, праведны Язэпе, пэўна дастойны Бога і вечнасьці. Дзеля гэтага клічам цябе:
-Радуйся, верны ў вялікім служэньні;
-Радуйся, дзеля гэтага найвялікшага гонару ад Бога ўдастоіўся;
-Радуйся, бо ты сябраваў на зямлі са славаю і прыгажосьцю неба;
-Радуйся, бо ты Айцом будучага веку ў будучы век зь мірам адпушчаны;
-Радуйся, бо ты абвяшчаў Давіду радасьць вялікую;
-Радуйся, бо ты ўсім у пекле аб’явіў вестку, што прыдзе Хрыстос, які мае вызваліць і збавіць род людзкі;
=Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

=КАНДАК 13=
О, сьвяты і праведны Язэпе! Прымі гэтыя малітвы нашыя і тваім моцным заступніцтвам перад Хрыстом Богам малі Яго, каб ласкаю Сваёю умацаваў нас быць цьвёрдымі і нязломнымі ў праўдзівай веры, стараннымі ў выкананьні Ягоных прыказаньняў, і хай даруе нам усё карыснае ў дачасным і вечным жыцьці, якія сьпяваем Яму:
Алілуя.
+++
Малітва да сьв. Язэпа (Папы Льва XIІI)
Да Цябе, сьвяты Язэпе, прыбягаем у нашай нядолі. Зьвярнуўшыся за дапамогай да Тваёй Найсьвяцейшай Абручніцы, з надзеяй просім і Тваёй апекі. Дзеля любові, якая Цябе яднала з Беззаганнай Дзевай Марыяй, а таксама дзеля айцоўскай заботы, якой Ты атуляў Дзіцятка Ісуса, пакорна просім: паглядзі ласкава на набытак, які Ісус Хрыстос здабыў сваёй крывею, і сваім магутным заступніцтвам, дапамажы нам у нашых патробах.
Прадбачлівы Ахоўніча Божай Сям’і, чувай над выбраным патомствам Ісуса Хрыста.
Адхілі ад нас, улюбёны Ойча, усялякую заразу маны і грэхападзеньня. Магутны наш Заступнік, памажы нам ласкава Тваім нябесным заступніцтвам у барацьбе з сіламі цемры, а як калісьці ўратаваў Дзіцятка Ісуса ад небясьпекі, якая пагражала Ягонаму жыцьцю, так і зараз барані Сьвятую Божую Царкву ад варожых пасткаў і ўсялякага супраціву.
Атулі кожнага з нас няўстаннай апекай, каб мы, дякуючы Твайму прыкладу і ўзмоцненыя Тваім за ступніцтвам, маглі жыць сьвята, памерці пабожна і дасягнуць вечнага шчасьця ў Небе. Aмін