+6 СТУДЗЕНЯ – штогадовы ДЗЕНЬ малітоўнага ўспаміну МУЧАНІЦКАГА СМЕРЦІ айца Антона Неманцэвіча (SJ) -…

+6 СТУДЗЕНЯ – штогадовы ДЗЕНЬ малітоўнага ўспаміну МУЧАНІЦКАГА СМЕРЦІ айца Антона Неманцэвіча (SJ) – Апостальскага Экзарха беларускіх грэка-католікаў, замучанага ў мінскай турме СД 6 студзеня 1943 года.
=Пакутніцкі шлях экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года, калі ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі ды перамешчаны ў турму СД ў Мінску. Некалькі тыдняў пазней, восенню 1942, гітлераўскія карныя аддзелы спалілі палескія вёскі (з іх жыхарамі), што ўваходзілі ў склад грэка-каталіцкай (нэаўнійнай) парафіі ў Бабровічах (сёння Івацэвіцкі раён).
+Памяць мучаніцкай смерці Экзарха Антона традыцыйна адзначаецца 6 студзеня на Боскай Літургіі ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі.
+6 студзеня 2021 г. Апостальскі візітатар Беларускай грэка-каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек) узначаліў Боскую Літургію свята Богаз’яўлення ў капліцы грэка-каталіцкай Парафіі св. Язафата ў Лідзе ды маліўся аб падрыхтоўцы беатыфікацыйнага працэсу экзарха Антона Неманцэвіча.