+Экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій адбылася ў Віцебскай катэд…

+Экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій адбылася ў Віцебскай катэдры 19 студзеня 2021 года+
=Каталіцкі Касцёл на гэтай сустрэчы прадставілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч. =У набажэнстве прынялі ўдзел айцы Беларускай грэка-каталіцкай царквы, прапаведнік лютэранскай супольнасці і прадстаўнік міжнароднай хрысціянскай асацыяцыі “Гедэон”, а таксама вернікі названых канфесій.
-Ва ўступным слове кс. Віктар Місевіч адзначыў, што ў гэтым годзе, прысвечаным св. Юзафу, трэба асабліва маліцца аб ласцы прабачэння і згоды, а таксама імкнуцца ўзрастаць у камуніі разам з Хрыстом і нашымі братамі і сёстрамі, якія шукаюць адзінства.
-Падчас набажэнства ўдзельнікі выканалі гімн да Духа Святога і прачыталі малітву паяднання. Затым адбылася літургія Божага Слова.
Пасля чытання Евангелля паводле св. Яна ў запрошаных прадстаўнікоў канфесій была магчымасць звярнуцца да вернікаў з прамовай.
-Падчас свайго выступлення айцец грэка-католік Дзмітрый Грышан вярнуўся да словаў апостала Яна пра галінкі вінаграднай лазы і адзначыў, што “з’яднанне галінак у вінаграднай лазе адбудзецца, калі мы самі будзем з’яднаны з Хрыстом”.
-Прапаведнік Віцебскай лютэранскай супольнасці свв. Пятра і Паўла Максім Кійко звярнуў увагу, што сустрэча адбываецца ў складаны час, таму важна, каб людзі, вымушаныя з-за пандэміі насіць маскі, захоўваць дыстанцыю і ізалявацца, не забываліся дапамагаць адзін аднаму. -Марк Авілін, прадстаўнік міжцаркоўнай супольнасці хрысціян “Гедэон”, якая займаецца распаўсюджваннем бясплатных экзэмпляраў Бібліі па ўсім свеце, прывёў словы з Евангелля: “Усялякае валадарства, якое падзялілася само ў сабе, спусташаецца” (пар. Лк 11,17). “Таму нам, хрысціянам, трэба не раздзяляцца паміж сабой, а ўзрастаць у любові да Бога і адзін да аднаго”, —дадаў прамоўца.
-Алег Буткевіч, рыма-каталіцкі біскуп і гаспадар сустрэчы, звярнуўся да ўдзельнікаў набажэнства апошнім. Пастыр Касцёла нагадаў, што Езус Хрыстус прыйшоў на гэты свет, каб вярнуць страчанае пасля першароднага граху адзінства з Богам. “Еднасць з Богам дазваляе трываць у еднасці з блізкімі, без еднасці з Богам немагчыма еднасць народа паміж сабой”, — адзначыў біскуп Віцебскі. https://catholicnews.by/malitva-ab-ednasci-hryscijan-adbylasja-vicebskaj-katjedry/#prettyPhoto