СЛОВА Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея на дзень пахавання Л…

СЛОВА Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея на дзень пахавання ЛЕАНІДА ЛЫЧА.
+Завяршыўся земны шлях жыцця нашаго брата Леаніда. Прыходзім сёння развітацца з ім і хочам перадаць яму тое, што самае каштоўнае…
Калі сёння цела Леаніда складаем у Беларускую зямлю – людзі шляхотныя узгадаюць яго з пашанай ды ўдзячнасцю.
+Як хрысціяне Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу дзякуем за жыццё Леаніда і давераем ягоную душу ў заўпакойнай малітве.
А імя Беларускай Грэка-каталіцкай (Уніякай) Царквы дзякуем Госпад Богу:
-за нястомнае і мужнае служэнне Леаніда Беларусі і Беларускаму Народу;
-за адважнае пошукі гістарычнай праўды, якая прасвятляе годнасць нашага Народу;
-за ягоны подзвіг развіцця беларускай мовы і культуры.
+Ва ўдзячнай памяці захоўваем сустрэчы і размовы са святой памяці Леанідам і дзякуем яму за аб’ектыўнае даследванне гісторыі нашай шматпакутнай Беларускай Уніяцкай Царквы.
+У бліжайшую суботу, у храме Духоўнага цэнтра Праведнага Язэпа (на вул. Арджанікідзе 6), у 17:30 адслужым заўпакойную Паніхіду а тут сёння памолімся коратка.
“У блаславёным сне яго, дай, Госпадзе, знайсці вечны супакой
душы спачылага Леаніда і ўчыні яму вечную памяць!”
Мінск, 19 студзеня 2021 г.
Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі