Нядзеля Божага Слова, устаноўленая Папам Францішкам у ІІІ нядзелю Звычайнага перыяду кожнага года (паводле календара лацінскага абраду), нагадвае ўсім, пастырам і вернікам, пра значэнне і важнасць Святога Пісання ў хрысціянскім жыцці, а таксама пра ўзаемасувязь Божага слова і літургіі: «Як хрысціяне мы з’яўляемся адным народам, які ідзе ў гісторыі, мы моцныя прысутнасцю сярод нас Госпада, Які прамаўляе да нас і нас корміць. Дзень, прысвечаны Бібліі, не можа быць „раз у год“, але ў кожны дзень года, бо мы павінны абавязкова паглыбляць знаёмства Святога Пісання і Уваскрослага, Які ніколі не перастае дзяліцца Словам і Хлебам у супольнасці вернікаў. Для гэтага мы павінны мець блізкія адносіны са Святым Пісаннем, у адваротным выпадку нашае сэрца застанецца халодным, а вочы зачыненымі з прычыны незлічоных формаў слепаты».
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ