22 студзеня – успамін сьв. апостала Цімафея Цімафей (+ каля 80 г.), апостал з ліку сямідзесяці, вуч…

22 студзеня – успамін сьв. апостала Цімафея

Цімафей (+ каля 80 г.), апостал з ліку сямідзесяці, вучань і спадарожнік апостала Паўла, біскуп Эфэскі.

Да веры Хрыстовай Цімафей быў навернуты, па ўсёй верагоднасьці, самім апосталам Паўлам, калі той у першы раз праходзіў з пропаведдзю Евангельля лікаонскія гарады. Атрымаўшы пра Цімафея пахвальныя водгукі з боку верных Лістры і Іконіі і асабіста пераканаўшыся ў яго высокіх маральных якасьцях, апостал абраў яго ў прапаведнікі Евангельля.

Загінуў Цімафей мучаніцкай сьмерцю ў праўленьне імператара Даміцыяна.

Богам прадвызначаны, і мудрага Паўла вучань, ты навучыўся Боскага, пажыў добра, веру да крыві захаваў, і быў верным сьвятаначальнікам, Цімафею апостале. Пабіты кіямі і камянямі, Ты выкрыў ідальскую ману і атрымаў вянец мучаніка. Цяпер, блаславёны, маліся за нас, якія з вераю спраўляем памяць тваю.

Прыйдзіце, людзі, усхвалім Цімафея, сьветач верных, што зазьзяў у Евангельлі; усклікнем яму: “Радуйся, парастак веры, духоўны сын боскага Паўла; радуйся, пачэсны знаўца дабрадзейнасьцяў, мудрыя вусны Слова. Радуйся, жалейка веры, і ўмацаваньне Царквы”.