Калi выходзiў Ісус з храма, кажа Яму адзiн з вучняў Яго: “Настаўнiк! Паглядзi, якое каменне i якiя будынкi!” I сказаў Iсус яму ў адказ: “Бачыш гэтыя вялiкiя будынкi? Не застанецца тут каменя на каменi, якi не будзе зруйнаваны”.
I калi сядзеў Ён на гары Елеонскай насупраць храма, пыталiся асобна ў Яго Пётр i Якуб, i Ян, i Андрэй: “Скажы нам, калi гэта будзе, i якое знаменне, калi павiнна ўсё гэта збыцца”? Iсус жа, адказваючы iм, пачаў гаварыць: “Сцеражыцеся, каб хто не ўвёў вас у зман. Бо многiя прыдуць пад iмем Маiм, кажучы, што гэта Я, i многiх увядуць у зман. Калi ж пачуеце пра войны i чуткi аб войнах, не жахайцеся, бо павiнна так быць, але гэта яшчэ не канец. Бо паўстане народ на народ, i царства на царства; i будуць землятрусы месцамi, i будуць галады i смуты. Гэта пачатак пакут”. (Мр. 13, 1-8)