+23 студзеня – УСПАМІН ПАДЛЯШСКІХ МУЧАНІКАЎ+
+Молімся за тых, што церпяць перасьлед дзеля Хрыста+ =23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 гг.
= У прыбужскім мястэчку Пратуліне, што за 25 км на паўночны захад ад Берасьця, пры абароне сваёй ўніяцкай сьвятыні 26 студзеня 1874 году былі забітыя 9 вернікаў, 4 памерлі пазьней ад атрыманых цяжкіх ранаў, яшчэ 184 вернікі былі параненыя. Усяго ў выніку тых трагічных падзеяў 1874-75 гг. на Падляшшы загінулі 108 уніятаў, больш за тысячу ўпартых уніятаў былі арыштаваныя і высланыя на поўнач і ўглыб Расеі=
+Молімся за сьвятую Хрыстовую Царкву, за біскупаў, сьвятароў, манахаў, богалюбівых вернікаў і за тых, што знаходзяцца ў бедах і смутку, а асабліва за тых, што церпяць перасьлед дзеля Хрыста і Ягонай сьвятой Царквы, – Госпадзе, пачуй нас і зьмілуйся+