24 студзеня – успамін сьв. Ксеніі РымлянкіПрыпадобная Ксенія нарадзілася на пачатку V стагоддзя ў Ры…

24 студзеня – успамін сьв. Ксеніі Рымлянкі

Прыпадобная Ксенія нарадзілася на пачатку V стагоддзя ў Рыме ў шляхетнай хрысьціянскай сям’і. Бацькі хацелі бачыць яе замужняй. Калі было ўсё падрыхтавана да шлюбу, яна з двума служкамі ўцякла ў Александрыю.

Назвалася Ксеніяй, бо раней звалася Эўзэбіяй, каб падмануць бацьку, які яе шукаў. Выпадкова сустрэла ігумена манастыра сьв. Андрэя і папрасіла, каб узяў іх з сабою. Так яна апынулася ў Малай Азіі, там купіла зямлю, збудавала манастыр сьв. Сьцяпана Першамучаніка. Сваё сьвятое жыцьцё скончыла ў другой палове V ст.