27 студзеня – сьвята Перанясеньня пачэсных мошчаў сьвятога Яна Залатавуснага Праз 33 гады пасьля сьм…

27 студзеня – сьвята Перанясеньня пачэсных мошчаў сьвятога Яна Залатавуснага

Праз 33 гады пасьля сьмерці мошчы сьвятога Яна Залатавуснага былі перанесеныя з Коман у Арменіі ў Канстантынопаль. Вялікі натоўп народу зноў сустракаў свайго пастыра.

У 1489 годзе турэцкі султан Баязэд ІІ падараваў мошчы сьв. Яна Залатавуснага французскаму каралю Карлу VІІІ.

З 1627 г. знаходзіліся ў базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане, а 26 лістапада 2004 г. Папа Ян Павел ІІ вярнуў іх у Канстантынопаль.

Радуйся, Залатавусны – кліча Царква, – бо ты зазьзяў на ўвесь сьвет дабрадзейнасьцямі і пэрлавымі словамі ясьней за прамені сонечныя; больш мудры за мудрых, выдатны красамоўца, праўдзівых догмаў абаронца, ілжых выкрывальніча, настаўніча пакаяньня; радуйся, ціхае мора розуму, што, быццам другі Павел вялікі, вуснамі і розумам пацёк усьлед за Хрыстом. Малі Яго даць душам нашым веліч зьмілаваньня.