Апостал дняНіякага прароцтва ў Пісаньні нельга тлумачыць паводле свайго разуменьня. Бо ніколі праро…

Апостал дня

Ніякага прароцтва ў Пісаньні нельга тлумачыць паводле свайго разуменьня. Бо ніколі прароцтва ня бывала агалошана з волі людзкой, а прамаўлялі яго сьвятыя Божыя людзі, натхнёныя Духам Сьвятым.

Былі й ілжэпрарокі ў народзе, як і ў вас будуць ілжэнастаўнікі, якія ўвядуць згубныя ерасі, і адракаючыся ад Госпада, Які адкупіў іх, навядуць самі на сябе неўзабаўную пагібель. І многія пасьледуюць іхняй распусьце, і праз іх шлях праўды будзе зьняважаны. І ў хцівасьці
будуць лавіць вас лісьлівымі словамі; суд ім даўно гатовы і пагібель іхняя ня дрэмле.

Бо калі Бог анёлаў нашых ня літаваў, а, павязаўшы кайданамі пякельнага мораку, перадаў захаваць іх суду на пакараньне, і калі не пашкадаваў першага сьвету, а ў васьмі душах захаваў сям’ю Ноя, вястуна праўды, калі навёў патоп на сьвет бязбожных; і калі гарады Садомскія і Гаморскія, асудзіўшы на вынішчэньне, абярнуў у попел, паказаўшы прыклад будучым бязбожнікам, а праведнага Лота, стомленага адносінамі паміж людзьмі шалёна разбэшчанымі, выбавіў, бо гэты праведнік, жывучы сярод іх, кожны дзень мучыўся ў справядлівай душы, бачачы і чуючы справы беззаконныя, – дык, вядома, ведае ГОспад, як выратаваць
пабожных ад спакусы, а несправядлівых захаваць да дня суднага, на пакараньне. (2 Пт. 1, 20 – 2, 9)