АКСІОС, АКСІОС, АКСІОС! +Хіратонія біскупа Аркадзія – ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Пол…

АКСІОС, АКСІОС, АКСІОС! +Хіратонія біскупа Аркадзія – ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы+ =У суботу, 23 студзеня 2021 г., калі Грэка-Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць Пратулінскіх мучанікаў, у храме Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў г. Ольштыне (Польшча ) прагучаў урачысты вокліч “Аксіос” (“дастойны, годны”) падчас хіратоніі біскупа Аркадзя Траханоўскага, першага ардынарыя Ольштынска-Гданьскай епархіі, утворанай Папам Францішкам 25 лістапада 2020 г. У гэты ж дзень ольштынская Пакроўская царква стала і катэдральным храмам.
=Хіратонію ўладыкі Аркадзя Траханоўскага звершылі Блажэннейшы Святаслаў (Шаўчук), Першаіерарх УГКЦ разам з мітрапалітам Перамышльска-Варшаўскім Яўгенам Паповічам і ўладыкам Грыгорыем Камаром, дапаможным біскупам Самбірска-Драгобыцкай епархіі. Урачыстасць адбылося ў прысутнасці духавенства і манахаў новастворанай епархіі, рыма-каталіцкага мітрапаліта Вармінскага Юзафа Гужынскага, лацінскіх і пратэстанцкіх святароў і запрошаных гасцей.
+На тэрыторыі новай епархіі знаходзіцца Пратулін – месца мучаніцтва Падляшскіх мучанікаў.
-тэкст Багдан Тхір- www.cerkiew.org