ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ
+Міжканфесійная малітоўная сустрэча мужчынаў у Мінску+
=У суботу, 23 студзеня 2021, у капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійна духовая сустрэча мужчынаў.
Яна ўпісвалася ў Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціян (які праходзіў з 18 па 25 студзеня) ды працягвала традыцыю духовых сустрэчаў мужчынаў, што праходзілі ў мінулыя гады.
Ва ўмовах пандэміі колькасць запрошаных была абмежаваная да 20-ці чалавек.
=Удзельнічалі грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя вернікі.
Чыталі Псалом 1 “Шчаслівы муж, што не ішоў за радай нязбожных” ды фрагмент Евангелля паводле Мацвея (5,3-12) “Шчаслівыя ўбогія духам…”.
Ераманах Лявонцій (Тумоўскі) – доктар ўсходняй тэалогіі, падзяліўся рэфлексіяй адносна да феномена закрытасці некаторых канфесійных супольнасцей на братэрскі дыялог.
+У братэрскай супольнасці прагучала шчырая малітва за Беларусь, якой вымоўным завяршэннем быў супольны спеў гімна “Магутны Божа”.