Кожны момант, кожнае імгненне нашага жыцця – гэта каштоўны час для таго, каб любіць Бога і бліжняга…

Кожны момант, кожнае імгненне нашага жыцця – гэта каштоўны час для таго, каб любіць Бога і бліжняга, і такім чынам увайсці ў вечнае жыццё, – сказаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” 24 студзеня 2021 г. у Ватыкане.

Папа падкрэсліў, што збаўленне не адбываецца аўтаматычна. Яно з’яўляецца дарам любові і ў сілу гэтага патрабуе свабоднага адказу: гэта значыць прадугледжвае наша пакаянне.

“Мова ідзе пра змену спосабу мыслення і змену жыцця: больш не наследаваць прыклады, якія дае свет, але Бога, Якім ёсць Ісус. Гаворка ідзе пра радыкальную змену поглядаў і паводзінаў. Насамрэч, грэх – гэта ў першую чаргу грэх марнасці, які як паветра пранікае паўсюль – прынёс у свет мысленне, якое пабуджае да самасцвярджэння коштам іншых і Бога”, – заўважыў Пантыфік.

“Для кожнага з нас час, калі можам прыняць адкупленне, з’яўляецца кароткім: ён адпавядае працягласці нашага жыцця ў гэтым свеце. Ён з’яўляецца дарам бясконцай любові Бога, але таксама і часам праверкі нашай любові да Яго. Таму кожны момант, кожнае імгненне нашага існавання – гэта каштоўны час для таго, каб любіць Бога і бліжняга, і такім чынам увайсці ў вечнае жыццё”, – падкрэсліў Францішак.