На шляху да свята Трох Свяціцеляў – дзень ІI.+Дзень малітвы за семінарыстаў і студентаў+.=29 студзен…

На шляху да свята Трох Свяціцеляў – дзень ІI.
+Дзень малітвы за семінарыстаў і студентаў+.
=29 студзеня, у другі дзень малітваў на шляху да свята Трох Свяціцеляў, узгадваем пакутнікаў – ерархаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, што пацярпелі за Хрыста і Царкву ад бязбожных рэжымаў нацысцкага і сталінскага:
-экзарх Антон Неманцэвіч, езуіт (+6.01.1943, турма СД, Мінск);
-архімандрыт Фабіян Абрантовіч, марыянін (+2.01.1946, турма Бутыркі, Масква);
-Блаславёны біскуп Мікалай Чарнецкі, рэдэмптарыст (+2.04.1959 у Львове, пасля шматгадовага зняволення ў сталінскіх лагерах).
=Гэтыя ерархі былі і выдатнымі настаўнікамі моладзі, таму сёння дзень малітвы за ўсіх беларускіх семінарыстаў і студентаў.
“Маючы навучанне Святых Настаўнікаў і пазнаючы прыклад іхняга жыцця, як і ў любой іншай «акадэмічнай школе», мы маем таксама патрэбу ў добрых вучнях. Вучнях, здольных засвоіць Божую навуку і з часам перадаць яе іншым”. (Ераманах Лявонцій Тумоўскі).