У Мінску, 30 і 31 студзеня 2021, у грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, двухдзённую духовую місію правёў беларускі рэдэмптарыст а. Зміцер Чарнель. Ён уключыўся ў святкаванне свята Трох Свяціцеляў, пра якіх сказаў казанне. Такім чынам у суботу – Дзень малітвы за евангелізацыйную місію Царквы: за катэхізатараў, лідараў душпастыркага служэння, валянцёраў дабрачыннага і сацыяльнага служэння, лекараў і медпрацоўнікаў, людзей культуры, мастакоў – прайшоў вельмі дынамічна і плённа. У Нядзелю блуднага сына – 31.01 а. Зміцер працягнуў пастырскае служэнне, за што мінскія вернікі выказваюць яму глыбокую ўдзячнасць.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ