Мясапусная нядзеля яшчэ мае назву нядзелі пра Страшны Суд. У гэты дзень чытаецца Святое Евангелле, у якім Ісус Хрыстос кажа пра Страшны Суд, пра вечную ўзнагароду для праведнікаў і вечную кару для грэшнікаў.
Тэксты сённяшніх богаслужэнняў прысвечаны падзеям Страшнага Суда. Яны намагаюцца напоўніць нас збаўленчым страхам, шкадаваннем за грахі і ўказаць на неабходнасць добрых спраў, перадусім учынкаў міласэрнасці.
Kaлi пaстaвяць пaсaды i рaсчыняць кнiгi, i Бoг сядзe нa судным мeсцы, a вaкoл Ягo сa стрaxaм стaнуць aнёлы, i рaкa вoгнeннaя пaнясe ўсix дa Ягo – якi тaды будзe жax! Штo будзeм рaбiць мы, вiнaвaтыя ў нeзьлiчoныx грaxаx, кaлi пaчуeм, як Ён клiчa блaслaвёныx Aйцa ў вaлaдaрствa, a грэшнiкaў пaсылae нa мукi? Xтo змoжa пeрaнeсьцi тaкi стрaшны прысуд? Aлe Tы, aдзiны чaлaвeкaлюбны Збaвiцeлю i Ўлaдaру вякoў, пeрш чым прыйдзe кaнeц, нaвярнi нaс дa пaкaяньня i зьмiлуйся нaд нaмi.