7 лютага – успамін сьв. Партэна, біскупа Лампсакійскага Сьвяты Партэн жыў у часы цэзара Канстантына …

7 лютага – успамін сьв. Партэна, біскупа Лампсакійскага

Сьвяты Партэн жыў у часы цэзара Канстантына Вялікага (324-337). Быў сынам дыякана Хрыстадула з Мелітопаля (Малая Азія). Ня меў ніякай адукацыі, але быў вельмі руплівым у дабрадзейнасьцях. Беручы ўдзел у набажэнствах, добра пазнаёміўся са Сьвятым Пісьмом. Мясцовы біскуп даў яму частковую адукацыю і высьвяціў яго на сьвятара. Пазьней яго паставілі біскупам Лампсаку, горада на ўзьбярэжжы Малай Азіі. Цэлы горад сьв. Партэн навярнуў на хрысьціянства. Памёр 7 лютага (год невядомы).

Аднайменьнік дзявоцтва, Лампсакійскі сьветач, сьветлая заранка цудаў, Партэн вялікі кліча ўсіх памяцьцю сваёю на сьвята духоўнае, каб славіць Збавіцеля Хрыста.