Апостал дня
Браты, усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, ды ня ўсё навучае. Хай ніхто не шукае карысьці сабе, а кожны – другому. Усё, што прадаецца на торжышчы, ешце, не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня; бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй. Калі хто з няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, – дык усё, што вам прапануецца, ешце, не перабіраючы дзеля спакою сумленьня. Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, – дык не ешце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй. (1 Кар. 10, 23-28)